У рамках Года беларускай жанчыны праводзіцца шэраг мерапрыемстваў у ДУ “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”
У рамках Года беларускай жанчыны Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь працягвае добрую традыцыю ўшанавання супрацоўніц з нагоды іх дзён нараджэння.
28 мая ў музеі адбылося цёплае святочнае мерапрыемства, прысвечанае віншаванню жанчын нашага музея. Мы шчыра дзякуем ім за прафесіяналізм, адказнасць і адданасць агульнай справе.
Ва ўрачыстай атмасферы супрацоўніцам былі ўручаны памятныя падарункі.
Падобныя мерапрыемствы спрыяюць умацаванню карпаратыўнага адзінства, ствараюць атмасферу ўзаемападтрымкі і яшчэ раз нагадваюць пра значнасць жанчыны ў прафесійным, грамадскім і культурным жыцці краіны.

