Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Жанчына і вайна: памяць у музейнай прасторы».

📅 Сёння, 25.06.2026 г., у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшоў рэспубліканскі навукова-практычны семінар «Жанчына і вайна: памяць у музейнай прасторы».

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх і абласных музеяў, а таксама намеснік начальніка ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аўдзей Надзея Віктараўна.

У рамках семінара былі прадстаўлены даклады, якія асвятлялі розныя аспекты жаночага досведу падчас вайны: ад медыцынскай працы да ўдзелу ў партызанскім руху. Удзельнікі падзяліліся сваімі даследаваннямі, архіўнымі матэрыяламі і гісторыямі, якія падкрэслілі значнасць памяці пра жанчын, перажыўшых вайну.

Асобная ўвага была нададзена музейным экспазіцыям, якія адлюстроўваюць гэты аспект гісторыі. Семінар стаў платформай для абмену вопытам і ідэямі, а таксама магчымасцю для супрацоўніцтва паміж музеямі.

Дзякуем усім, хто прыняў удзел у гэтым мерапрыемстве!