Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Выстава ў Калмыкіі «Арнамент у народным касцюме. Незабытыя традыцыі»

22 мая ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры Расійскай Федэрацыі і Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным музеі Рэспублікі Калмыкія ім. М.М. Пальмава (г. Эліста) пачаў сваю работу выставачны праект «Арнамент у народным касцюме. Незабытыя традыцыі» са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Ва ўрачыстым адкрыцці выставы прынялі ўдзел Саветнік Кіраўніка Рэспублікі Калмыкія Уладзімір Вячаслававіч Салыкаў, намеснік Міністра культуры і турызму Рэспублікі Калмыкія Герман Эрднеявіч Санджарыкаў, дырэктар Нацыянальнага музея Рэспублікі Калмыкія ім. М.М. Пальмава Ірына Іванаўна Мучаева, доктар мастацтвазнаўства Святлана Гарыеўна Батырова, старшыня Калмыцкага аддзялення Саюза мастакоў Расіі Віктар Ісаевіч Дарджыеў, а таксама загадчык аддзела інфармацыйна-выставачнай работы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Таццяна Генадзьеўна Сідарэнка.