Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Выставачны праект “Фарфоравая фаўна”

З 9 лютага 2026 года ў Музеі прыроды і экалогіі, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачне сваю работу выставачны праект “Фарфоравая фаўна” з калекцыі Віктара Генадзьевіча Суворава – калекцыянера, члена праўлення Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання калекцыянераў.

На экспазіцыі будуць прадстаўлены творы мастацтва свету анімалістыкі – фарфоравыя скульптуры жывёл, створаныя на прадпрыемствах былых рэспублік СССР і Еўропы. Выстаўка аб’ядноўвае экспанаты, датаваныя перыядам з канца 1930-х гадоў і да нашых дзён. Наведвальнікі змогуць убачыць усё багацце і разнастайнасць жывёльнага свету: фігуркі звяроў, птушак і рыб, выкананыя з высокай ступенню дэталізацыі, а таксама дэкаратыўныя вырабы, якія раскажуць аб культурных традыцыях і сімволіцы жывёл у розных краінах.

Запрашаем вас акунуцца ў свет далікатнай прыгажосці і дзіўных гісторый, якія захоўвае фарфор!

Выстава працягнецца да 29.03.2026.