Выстава “Пеўчыя і дэкаратыўныя птушкі”
З 1 сакавіка 2026 года ў Музеі прыроды і экалогіі, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачне работу выстава “Пеўчыя і дэкаратыўныя птушкі”. Вас чакае знаёмства з прадстаўнікамі ўсяго свету: птушынымі насельнікамі Аўстраліі, Азіі, Афрыкі, пустынь і прэрый Паўночнай Амерыкі, а таксама лясоў Беларусі.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены разнастайныя амадзіны – яркія прадстаўнікі сямейства павойных ткачыкаў. Вы зможаце палюбавацца на маляўнічых амадзін Гульда, убачыць белых і карычневых японскіх амадзін, а таксама зебровых і вытанчаных белых рысавых.
На выставе можна паназіраць за рознымі пародамі канарэек: ад элегантных фіёрына і пышных норвічаў да стыльных глостэр. Адмысловае месца зойме іспанская пеўчая канарэйка Цімбрадас – сапраўдная жамчужына, якая лічыцца адной з самых старажытных парод.
У экспазіцыі вас сустрэнуць шчыглы, чыжы, снегіры, мексіканская сачавіца, пеўчыя папугаі, карэлы, кітайскія кольчатыя папугаі і іншыя пярнатыя сябры. Гэта выстава стане сапраўдным святам як для дарослых, так і для юных даследчыкаў прыроды.
