Выстава па выніках конкурсу дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі – 2025”
У Музеі гісторыі тэаральнай і музычнай культуры, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, арганізавана выстава па выніках аднайменнага конкурса дзіцячай творчасці на калядную тэматыку “Калядныя замалёўкі – 2025”.
Конкурс “Калядныя замалёўкі” заснаваны па ініцыятыве Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры пры падтрымцы Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.
Конкурс праводзіцца з мэтай падтрымкі і заахвочвання таленавітых дзяцей і падлеткаў на стварэнне высокамастацкіх работ, стварае ўмовы для рэалізацыі творчых здольнасцей удзельнікаў, заахвочвання да самарэалізацыі і самаўдасканалення, замацаваць і развіць практыку сумеснай творчай працы устаноў культуры і адукацыі.
Конкурс закліканы прыцягнуць увагу да святкавання Калядаў, садзейнічаць далучэнню дзяцей і падлеткаў да беларускай народнай культуры і развіццю творчых здольнасцей, дае магчымасць удзельнікам паказаць сваё бачанне свята “Калядаў”.
У конкурсе прынялі удзел навучэнцы цэнтраў пазашкольнай работы і сярэдніх школ горада Мінска. На выстаўцы прадстаўлены малюнкі, вышыўкі, вырабы з керамікі, пап’е-машэ, саломкі і іншыя.
Перад журы стаяла нялёгкая задача – вызначыць пераможцаў па пяці намінацыях:
• лепшы твор выяўленчага мастацтва,
• лепшы твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва,
• лепшы калектыўны твор,
• маленькі творца,
• сімпатыі журы.
Пераможцы конкурса ўзнагорджваюцца дыпломамі і прызамі. Усе астатнія ўдзельнікі атрымаюць пасведчанні аб удзеле ў конкурсе.
Выстаўка будзе працаваць з 23 снежня 2025 года па 15 студзеня 2026 года.
