Выстава “Марачная гісторыя”
У Доме-музеі І з’езда РСДРП, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, з 2 мая па 30 жніўня 2026 года пройдзе выстава “Марачная гісторыя”.
Філатэлія – гэта вобласць калекцыянавання і вывучэння знакаў паштовай аплаты і іншых філатэлістычных матэрыялаў. Дадзены напрамак калекцыянавання ўзнік у першай палове XIX стагоддзя. За гады свайго існавання філатэлія дасягнула значнага развіцця і стала больш разнастайнай: спачатку ўзнік напрамак, які прынята называць традыцыйным, класічным калекцыянаваннем, а ў апошнія некалькі дзесяцігоддзяў шырокае распаўсюджванне атрымаў тэматычны напрамак. Найбольш папулярныя тэмы, якія адлюстроўваюцца ў філатэліі – гэта гісторыя, навука і тэхніка, флора і фаўна, культура і мастацтва, геаграфія.
Вялікая колькасць паштовых марак створана на аснове знакавых падзей, легенд і дасягненняў чалавецтва, што робіць іх каштоўнымі гістарычнымі крыніцамі.
Выстава “Марачная гісторыя” дазволіць зазірнуць у мінулае праз прызму філатэліі. У экспазіцыі будуць прадстаўлены паштовыя маркі і канверты ХХ стагоддзя. Акрамя марак савецкага перыяду наведвальнікі змогуць убачыць калекцыю, сабраную з самых розных куткоў свету: Швейцарыі, Бельгіі, Францыі, Грэцыі, Кубы, Аргенціны, Венесуэлы, Мексікі, Кітая, Персіі і многіх іншых краін.
Не ўпусціце магчымасць стаць часткай захапляльнага свету філатэліі.
