Выстава “Беражыце прыроду”
27 жніўня 2026 года ў Музеі прыроды і экалогіі, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачынае работу выстава “Беражыце прыроду”.
У рамках новага выставачнага праекта музей прадстаўляе фондавую калекцыю з больш за 20 плакатаў 1950 – 1980-х гадоў пад назвай “Беражыце прыроду”.
Выстаўка адлюстроўвае прынцыпы беражлівых адносін да прыроды, правілы паводзін у лесе і меры супрацьпажарнай бяспекі. Наведвальнікі ўбачаць вожыка ў вобразе вернага сябра і захавальніка лесу, даведаюцца аб ролі мурашак і птушак у экасістэме, аб недапушчальнасці забруджвання лесу і многае іншае.
Асноўная мэта выставы – экалагічнае выхаванне падрастаючага пакалення, фарміраванне высокай экалагічнай культуры і беражлівых адносін да навакольнага свету.
Прыходзьце на выставу, акунуцца ў атмасферу дабра, шчырасці і клопаты аб родным краі.
