Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Выстава «1917», прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

У філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей I з’езда РСДРП» з 7 па 8 лістапада 2026 года пройдзе выстава «1917», прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Кастрычніцкія падзеі 1917 года змянілі ход сусветнай гісторыі і зацвердзілі прынцыпы права нацый на самавызначэнне і сацыяльнай справядлівасці. У Мінск вестка пра рэвалюцыю ў Петраградзе прыйшла па тэлеграфе 25 кастрычніка 1917 года, пасля чаго ўлада на частцы тэрыторыі перайшла да Саветаў на чале з бальшавікамі.

У савецкі час гадавіну Кастрычніка лічылі адным з галоўных святаў краіны: да яго рыхтаваліся, ладзілі шэсці са сцягамі, транспарантамі і кветкамі. Наведаць Дом-музей I з’езда РСДРП стала традыцыяй: сюды прыходзілі і дэлегацыі, і асобныя госці.

Сёлета на выставе прадстаўлены паштоўкі, плакаты, прысвечаныя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі 1917 года.