Фотавыстава “Падары любоў і цяпло”
Да Міжнароднага дня бяздомных жывёл, які адзначаецца 15 жніўня, у Музеі прыроды і экалогіі, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачне працу фотавыстава “Падары любоў і цяпло”.
Фотаздымкі для экспазіцыі прадастаўлены ДП «Фаўна горада» – дзяржаўным прадпрыемствам г. Мінска, якое было створана ў 2006 годзе з мэтай рэгулявання колькасці бяздомных жывёл. У аб’ектыве фатографаў апынуліся насельнікі пункта часовага ўтрымання, які можа адначасова прыняць да 240 катоў і сабак. Менавіта ў гэтых сценах жывёлы атрымліваюць часовы прытулак, неабходную ветэрынарную дапамогу і, што самае важнае, шанец сустрэць сябра.
Наведвайце выставу і не забывайцеся дапамагаць жывёлам!
