Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Часовая экспазіцыя “Творчасць галоўнага мастака тэатра ім. Янкі Купалы Б.Ф. Герлавана”

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь,
філіял “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры”

19 снежня ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка пачынае працу часовая экспазіцыя “Творчасць галоўнага мастака тэатра ім. Янкі Купалы Б.Ф. Герлавана”, прысвечаная 105-годдзю з дня адкрыцця Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Сцэнаграфія Б. Ф. Герлавана – унікальная зʼява ў сучасным беларускім тэатры. Вось ўжо больш за пяць дзесяцігоддзяў жыццё мастака звязана з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Я. Купалы , мастак (1962),  галоўны мастак тэатра (1976). Тэатразнаўства і на пачатку новага тысячагоддзя звяртаецца да яго спектакляў, якія па-ранейшаму застаюцца надзвычай прыкметнымі ў сучасным тэатральным мастацтве. У кожным новым спектаклі сцэнограф застаецца нечаканым і непрадказальным і заўсёды па-новаму дэманструе свой тэатр.

Б.Ф. Герлаван у 1966 г. скончыў аддзяленне сцэнаграфіі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (майстэрня Я. Чамадурава, кіраўнік дыпломнай работы П. Масленнікаў). З 1991 г. выкладае сцэнаграфію ў Беларускай акадэміі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), народны мастак Беларусі (1990),  атрымаў званне прафесара (1997).

У тэатры імя Я. Купалы Б.Ф. Герлаванам аформлена больш за сто спектакляў. Старонкі гісторыі тэатра складаюць: «Што той салдат, што гэты» Б. Брэхта (1969), «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1972), «Зацюканы апостал» А. Макаёнка (1971), «Брама неўміручасці» К. Крапівы , «Апошні шанц» В. Быкава (1974), «Характары» паводле В. Шукшына (1975), «Ажаніцца – не журыцца» Далецкіх і М. Чарота (1979), «Рэвізор» М. Гогаля(1982), «Радавыя» А.Дударава (1984, Дзяржаўная прэмія СССР – 1985), «Бура»У. Шэкспіра (1986), «Апошні журавель» А. Жука і А. Дударава (1986), «Мудрамер» М. Матукоўскага (1987), «Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева (1989), «Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава (2000), «Чычыкаў» паводлеМ. Гогаля (2005),«Вечар» А.Дударава (2006) , «Гарачаесэрца» А. Астроўскага (2022 г.)  і інш.

На часовай экспазіцыі будуць прадстаўлены фотаздымкі мастака, дакументы, макеты і эскізы тэатральных пастановак з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка
Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14
Без выхадных, з 10.00 да 19.00
Каса з 10.00 да 18.30
Тэл. для даведак (017) 243-74-03