Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Часовая экспазіцыя “Таямніцы пад мікраскопам”

У Доме-музеі І з’езда РСДРП, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, з 5 сакавіка па 26 красавіка 2026 года пройдзе выстава “Таямніцы пад мікраскопам”.

Кожны наведвальнік інтэрактыўнай выставы зможа паспрабаваць сябе ў ролі даследчыка. Больш за 10 мікраскопаў і разнастайныя мікрапрэпараты будуць у распараджэнні гасцей выставы. З дапамогай абсталявання наведвальнікі музея змогуць разгледзець структуру прадметаў, нябачных няўзброеным вокам. Выстава дазволіць параўнаць пад шматразовым павелічэннем кроў чалавека і кроў жабы, убачыць у дэталях крышталі цукру і солі, вывучыць будову грыбоў і цвілі, разгледзець структуру пяра птушкі, лускавінку рыбы, чалавечы волас, клеткі эпітэлія і іншае.

Таксама ў экспазіцыі будуць прадстаўлены муляжы, якія дэманструюць асаблівасці чалавечай анатоміі, навуковая літаратура прыродазнаўчых даследаванняў канца XIX стагоддзя.