Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах
16 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму “Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці: ад кібератак да правілаў на дарогах”.
Дзень інфармавання правялі Лебядзінская Яна Аляксандраўна, намеснік старшыні камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага Савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, і Рубінава Юлія Аляксандраўна, член Маладзёжнага Савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Абмяркоўваліся кіберпагрозы, такія як фішынг і ўцечка дадзеных, а таксама рэкамендацыі па абароне асабістай інфармацыі ў інтэрнэце. Таксама гаварылі пра бяспеку на вадзе, уключаючы правілы паводзін на вадаёмах і выкарыстанне выратавальных камізэлек.
Тэмы бяспекі ў лесе і на дарозе таксама былі важныя: удзельнікі даведаліся пра тое, як пазбегнуць небяспечных сітуацый і правільна паводзіць сябе пешаходам і кіроўцам. У завяршэнне мерапрыемства абмяркоўваліся дзеянні ў экстранных сітуацыях.


