Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі

16 мая 2026 года ў Нацыянальным гістарычным музее Рэспублікі Беларусь быў праведзены Адзіны дзень інфармавання на тэму «Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі». У рамках мерапрыемства супрацоўнікі музея азнаёміліся з сучаснымі тэндэнцыямі развіцця турыстычнай галіны, перспектыўнымі напрамкамі ўнутранага і ўязнога турызму, а таксама з дзяржаўнымі праграмамі, накіраванымі на павышэнне турыстычнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь.

Асаблівая ўвага была нададзена гісторыка-культурнаму, падзейнаму, прамысловаму, медыцынскаму і аграэкатурызму, развіццю музейнай сферы, захаванню гісторыка-культурнай спадчыны і папулярызацыі нацыянальных традыцый. Падчас інфармавання былі разгледжаны пытанні павышэння якасці турыстычных паслуг, укаранення лічбавых тэхналогій і пашырэння турыстычнай інфраструктуры краіны.

Мерапрыемства спрыяла фарміраванню цікавасці да сучасных падыходаў у сферы турызму, а таксама падкрэсліла значнасць культурнай спадчыны Беларусі як важнейшага рэсурсу развіцця турыстычнай галіны і ўмацавання нацыянальнай ідэнтычнасці.