Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў

19 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшоў Адзіны дзень інфармавання на тэму «Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў». Мерапрыемства было накіравана на абмеркаванне актуальных пытанняў рэгіянальнай палітыкі, сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый і павышэння якасці жыцця насельніцтва.

У ходзе сустрэчы былі разгледжаны ключавыя напрамкі дзяржаўнай стратэгіі, уключаючы развіццё інфраструктуры, падтрымку малых і сярэдніх гарадоў, стварэнне новых працоўных месцаў і эфектыўнае выкарыстанне мясцовага патэнцыялу. Асаблівая ўвага надавалася пытанням збалансаванага развіцця рэгіёнаў.