“Экалагічная культура – адказнасць кожнага”
📅 20 жніўня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Экалагічная культура – адказнасць кожнага”.
У ходзе мерапрыемства было адзначана, што забеспячэнне права грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе і экалагічную бяспеку – адзін з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і важная ўмова ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Экалагічная культура шмат у чым залежыць не толькі ад дзейнасці дзяржавы, але і ад разумення грамадствам асабістай адказнасці кожнага чалавека за стан навакольнага асяроддзя.
Адмысловая ўвага была нададзена дасягненням Рэспублікі Беларусь у экалагічнай сферы.
Захаванне спрыяльнага навакольнага асяроддзя – гэта агульная задача дзяржавы і грамадства. Ад свядомасці і адказнасці кожнага з нас залежыць тое, якой будзе Беларусь сёння і якое навакольнае асяроддзе мы пакінем будучым пакаленням.


