Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

«Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару»

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму «Дзень народнага адзінства як фактар нацыянальнага гонару».

Дзень народнага адзінства — гэта важная дата, якая сімвалізуе гістарычную сувязь пакаленняў, значнасць захавання нацыянальнай самасвядомасці і адзінства беларускага народа.

У рамках мерапрыемства былі разгледжаны гістарычныя перадумовы падзелу беларускіх зямель у пачатку XX стагоддзя, а таксама значэнне ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР у 1939 годзе для далейшага развіцця грамадства, культуры і адукацыі.