Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Чарнобыль — ад адраджэння да ўстойлівага развіцця

16 красавіка 2026 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь быў праведзены Адзіны дзень інфармавання па тэме «Чарнобыль — ад адраджэння да ўстойлівага развіцця». У рамках мерапрыемства супрацоўнікі музея азнаёміліся з актуальнымі аспектамі пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, сучасным станам пацярпелых тэрыторый, а таксама з праграмамі па іх сацыяльна-эканамічным развіцці, што рэалізуюцца ў Рэспубліцы Беларусь.

Мерапрыемства спрыяла паглыбленню ведаў супрацоўнікаў, фарміраванню адказнага стаўлення да пытанняў гістарычнай памяці і экалагічнай культуры, а таксама падкрэсліла значнасць комплекснага падыходу да развіцця тэрыторый, якія пацярпелі ў выніку Чарнобыльскай катастрофы.