Анлайн-даследаванне “Сучасная роля беларускай жанчыны”
Стартавала анлайн-даследаванне “Сучасная роля беларускай жанчыны”.
Яно арганізавана ў рамках праекта “Народная пяцігодка” і прымеркавана да Года беларускай жанчыны.
Прыняць удзел у народным апытанні да 3 сакавіка 2026 г. можа кожны, перайшоўшы па адпаведным QR-кодзе або па спасылцы «Меркаванне.бел».
Гэты год абяцае запомніцца па-добраму. Рэальнымі справамі на карысць беларускай жанчыны, а, значыць, беларускай нацыі і нашай любімай роднай Беларусі.
Арганізатары падкрэсліваюць: важна меркаванне кожнага, бо менавіта яно дапамагае фарміраваць эфектыўныя меры падтрымкі.
Якая ж яна – жанчына Беларусі? Захавальніца хатняга ачага, паспяховы кіраўнік, навуковец, прафесіянал у сваёй сферы – а, можа, усё адразу?
Апытанне прапануе зірнуць на шматграннасць жаночых роляў і ацаніць, якія з іх найбольш значныя ў сучасным грамадстве.
Ваша меркаванне стане часткай вялікага даследавання і дапаможа ўдасканаліць ўжо дзеючыя меры падтрымкі жанчын і сем’яў.
