Урачыстае адкрыццё выставы Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў «Героі казак А.С. Пушкіна на экране»
29 мая 2026 года ў Музеі гісторыі беларускага кіно, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў «Героі казак А.С. Пушкіна на экране».
З прывітальным словам выступілі дырэктар Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў Ада Аронаўна Калганава, намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Галаска Вольга Уладзіміраўна і загадчык філіяла «Музей гісторыі беларускага кіно» Себруковіч Вераніка Юр’еўна.
Для гасцей мерапрыемства была праведзена экскурсія.



