Aкцыя «Канікулы без дыму і агню!»
З 6 чэрвеня па 18 жніўня ў сталіцы пройдзе Рэспубліканская інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Канікулы без дыму і агню!». Галоўная мэта акцыі – папярэджванне ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, гібелі і траўматызму дзяцей. Прапагандысцкія мерапрыемствы будуць праводзіцца ў летніх аздараўленчых і прышкольных лагерах, дзе асноўнай яе аўдыторыяй стануць школьнікі розных узростаў.
Тры месяцы лета ратавальнікі будуць навучаць дзяцей і дарослых правілам бяспекі ў прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, напаўняючы вольны час удзельнікаў мноствам сучасных, займальных і ў той жа час карысных навучальных мерапрыемстваў. «Дзень МНС», «МНС-ЛЭНД», гульня «Школа юных ратавальнікаў», тэматычныя тэатралізаваныя паказы, віктарыны, анлайн-квізы па бяспецы, майстар-класы, экскурсіі па цэнтрах бяспекі, музеях і пажарным аварыйна-выратавальным частках і яшчэ мноства разнастайных мерапрыемстваў ад прапагандыстаў МНС дазволяць дзецям бліснуць эрудыцыяй і кемлівасцю, праявіць творчы патэнцыял, выпрабаваць свае сілу і цягавітасць, але самае галоўнае – засвоіць, паўтарыць і замацаваць правілы бяспекі жыццядзейнасці. Таксама дэманстраваць тэматычныя відэа і мультыплікацыйныя фільмы ад МНС, раздаваць наглядна навучальную прадукцыю. Дапамагаць прапагандыстам МНС у правядзенні мерапрыемстваў акцыі будуць актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных, студэнты, прадстаўнікі АСВОД, Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства, часопіса «Юны выратавальнік» і інш.
Акрамя таго, прапагандысты правядуць навучанне правілам пажарнай бяспекі з работнікамі дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагераў, у тым ліку дзяжурнага персаналу.
МНС нагадвае: паважаныя бацькі, дзядулі і бабулі! Не пакідайце дзяцей без нагляду! Не дазваляйце дзецям гуляць з агнём, трымайце запалкі і запальніцы ў недаступных месцах, не падпускайце дзяцей да вокнаў і балконаў. Нагадвайце дзецям правілы бяспечных паводзін ля вады, сачыце, каб дзіця не купалася без нагляду. Памятаеце, што небяспеку ўяўляюць не толькі вадаёмы, але і студні, ванны, вёдры з вадой і дэкаратыўныя сажалкі. Бо захаванне жыцця і здароўя дзяцей – гэта агульная мэта ўсіх дарослых!
Удзельнічайце ў мерапрыемствах МНС і будзьце ў бяспецы!