У Мінску чакаецца ўзмацненне ветру
29 ліпеня ў Мінску чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я: узмацненне ветру парывамі да 22 м/с, днём часам моцны дождж. У аўторак, 30 ліпеня, ноччу захаваецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с.
Рэкамендацыі ратавальнікаў пры моцным ветры:
- калі няма экстранай неабходнасці, паспрабаваць не пакідаць кватэр, офісаў. Неабходна зачыніць фортачкі і вокны, не падыходзіць да іх блізка;
- калі моцны вецер заспеў Вас на вуліцы, схавайцеся ў найблізшым будынку;
- калі няма магчымасці схавацца, то варта знаходзіцца як мага далей ад будынкаў;
- не спрабуйце хавацца за прыпынкамі грамадскага транспарта, рэкламнымі шчытамі, недабудаванымі будынкам, пад дрэвамі;
- смяротна небяспечна пры моцным ветры стаяць пад лініяй электраперадач і падыходзіць да абарваных электрапровадаў;
- не стаўце аўтамабілі каля рэкламных шчытоў, высокіх дрэў, бо ёсць вялікая верагоднасць іх падзення.
У выпадку неабходнасці тэлефануйце па тэлефоне: 101 ці 112.