Рэспубліканская акцыя “Бяспечныя канікулы”
З 1 чэрвеня ў Мінску стартуе акцыя “Бяспечныя канікулы!”
На працягу ўсяго лета, з 1 чэрвеня па 31 жніўня, у сталіцы пройдзе рэспубліканская акцыя МНС “Бяспечныя канікулы!”, якая накіравана на забеспячэнне бяспекі дзяцей падчас канікулярнага адпачынку.
У перыяд акцыі ратавальнікі правядуць ва ўсіх прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, у дзіцячых дашкольных установах адукацыі сталіцы, а таксама ў месцах масавага знаходжання людзей маштабныя прафілактычныя мерапрыемствы. Галоўная мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы дзіцячага свавольства з агнём, папярэджанне пажараў і гібелі дзяцей ад іх, зніжэнне колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэнне іх бяспекі дома, на вуліцы, на вадаёмах і інш. Асабліва гэта актуальна, калі наперадзе тры месяцы бесклапотных канікулаў.
Далучайцеся да акцыі МНС і будзьце ў бяспецы!
