Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Пабудуем Нацыянальны гістарычны музей разам!

Новы будынак Нацыянальнага гістарычнага музея – самы маштабны і знакавы праект у сферы культуры, які стане візітнай карткай нашай краіны.

Будынак музея будзе мець абрысы мапы Беларусі. Яго галоўны фасад упрыгожаць шэсць манументальных барэльефаў, якія адлюстроўваюць асноўныя перыяды айчыннай гісторыі праз вобразы дзеячаў нацыянальнай гісторыі і культуры.

Экспазіцыя музея размесціцца ў дванаццаці выставачных залах, дзе будзе паказаны тысячагадовы шлях гісторыі нашага народа – са старажытных часоў да цяперашняга часу. У экспазіцыі нароўні са звыклымі прыёмамі і падыходамі прадугледжваецца шырокае выкарыстанне розных мультымедыйных тэхналогій, якія садзейнічаюць апусканню наведвальнікаў у змест і адметныя рысы гістарычных тэм.

Стаць часткай маштабнага праекту можа кожны! На будаўніцтва музея і стварэння экспазіцыі адкрыты дабрачынны рахунак.

Рэквізіты для аказання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі:

ДУ «Дырэкцыя будуючагася Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь», дабрачынны рахунак

№ BY16AKBB36429000000550000000 в белорусских рублях, УНП 100325912, ОАО «АСБ Беларусбанк», БИК AKBBBY2X.