Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Урачыстае адкрыццё выставы «Колеры і прасторы роднай зямлі»

24.09.2025 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных і графічных работ дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэміка Аляксандра Іванавіча Лакоткі «Колеры і прасторы роднай зямлі».  У адкрыцці прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы, рэктар Акадэміі мастацтваў Міхаіл Рыгоравіч Баразна, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яўгенавіч Гучок, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, доктар архітэктуры, прафесар Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Армен Сяргеевіч Сардараў і іншыя госці.