Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

Рэспубліканскі навукова-практычны семінар па пытаннях навукова-фондавай дзейнасці музеяў

28 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбыўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар па пытаннях навукова-фондавай дзейнасці музеяў. На семінары прысутнічалі прадстаўнікі рэспубліканскіх, абласных і раённых музеяў, а таксама кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аўдзей Надзея Віктараўна.
На семінары былі абмеркаваны вынікі навуковай працы супрацоўнікаў фондаў; нарматыўныя акты, якія забяспечваюць фондавую дзейнасць; пытанні кансервацыі і рэстаўрацыі; асаблівасці правядзення працэдуры ацэнкі музейных прадметаў і іншыя актуальныя пытанні.