Прэзентацыя кнігі-альбома “Беларусь адзіная і непераможная. Мінск”
Сёння, 8 кастрычніка 2025 года, у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя кнігі-альбома “Беларусь адзіная і непераможная. Мінск», падрыхтаванай у рамках праекту «Бацькаўшчына» і Гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дадзеная кніга праекта выдадзена на 4 мовах: беларускай, рускай, англійскай і ўпершыню – на кітайскай. Аўтарамі кнігі-альбома з’яўляюцца Уладзімір Аляксеевіч Ліхадзедаў, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” і Святлана Юр’еўна Харужык, загадчык сектара фатаграфічных даследаванняў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
На ўрачыстым мерапрыемстве выступілі старшыня Рэспубліканскага Саюза Будаўнікоў Анатоль Іванавіч Нічкасаў, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч і сааўтар кнігі Уладзімір Аляксеевіч Ліхадзедаў.
Аўтарам кнігі-альбома А.І. Нічкасаў уручыў нагрудныя знакі “За заслугі ў будаўніцтве” Рэспубліканскага Саюза Будаўнікоў.



