Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

Пасяджэнне Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы

12 чэрвеня 2024 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Рэспубліканскага навукова-метадычнага савета па пытаннях музейнай справы.

Па выніках разгляду і абмеркавання членамі савета прыняты рашэнні аб зацвярджэнні навуковай канцэпцыі экспазіцыі новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, навукова-праектнай дакументацыі літаратурна-дакументальнай экспазіцыі ў філіяле Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Яхімоўшчына”. Таксама абмяркоўваліся пытанні распрацоўкі метадычных рэкамендацый па ўліку і ацэнцы ў складзе нацыянальнага багацця музейных прадметаў, уключаных у Музейны фонд Рэспублікі Беларусь,  рэкамендацый па алічбоўцы музейных прадметаў.