Падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве
4 чэрвеня 2025 года адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскім дзяржаўным гісторыка-архітэктурным музеем-запаведнікам!🤝
Пагадненне падпісалі: намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Вольга Уладзіміраўна Галаско і дырэктар Ніжагародскага дзяржаўнага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка Юрый Уладзіміравіч Філіпаў.
Гэта важны крок да ўмацавання культурных сувязей і абмену вопытам паміж краінамі.
