26 жніўня 2025 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшоў Дзень маладога спецыяліста.
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Васільевіч Храмы паведаміў маладым спецыялістам аб перспектывах развіцця і магчымасцях праявіць сябе ў разнастайнай і цікавай музейнай дзейнасці.
Маладыя спецыялісты атрымалі метадычную памятку, якая дапаможа ім арыентавацца ў лакальных і прававых нарматыўных дакументах. Таксама ў рамках мерапрыемства для іх была праведзена экскурсія.