Адкрыццё выставачнага праекту «Нітка лёсу. Беларусь – Кітай»
31 ліпеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Нітка лёсу. Беларусь – Кітай». Жамчужынай выставы стала адноўленая “Алмазная сутра” — адна з самых ранніх друкаваных кніг у свеце. Упершыню будуць прадстаўлены паштоўкі і фатаграфіі з відамі Паўночнага Кітая з калекцыі У.А. Ліхадзедава.
У адкрыцці прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Храмы Аляксандр Васільевіч, дырэктар інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Лакіза Вадзім Леанідавіч, дэпутат Парламента Беларусі Даніловіч Вячаслаў Віктаравіч, рэктар МІПСА Пазнякоў Уладзімір Міхайлавіч, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” Ліхадзедаў Уладзімір Аляксеевіч.






