12-я Міжнародная нумізматычная канферэнцыя “Нумізматычныя артэфакты – сведкі ваеннай гісторыі”
30 верасня 2025 года ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь прайшла 12-я Міжнародная нумізматычная канферэнцыя “Нумізматычныя артэфакты – сведкі ваеннай гісторыі”. З дакладам “Два манетныя комплексы часоў Лівонскай вайны з Сенненскага раёна Віцебскай вобласці” выступіла Талкачова Людміла Іванаўна, галоўны захавальнік фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. У сваім выступленні Людміла Іванаўна падзялілася ўнікальнымі знаходкамі і іх значэннем для разумення ваеннай гісторыі нашага рэгіёна. Удзельнікі канферэнцыі змаглі даведацца больш пра важнасць нумізматычных артэфактаў як крыніц інфармацыі пра мінулае.

