Рэспубліканскі навукова-практычны семінар “85 год вызваленчаму паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь: праблемы музейнага паказу”
12 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь прайшоў рэспубліканскі навукова-практычны семінар, прымеркаваны да яго святкавання. З віншаваннямі да калег звярнуўся дырэктар музея Аляксандр Васільевіч Храмы. Супрацоўнікі музеяў падзяліліся вопытам па пытаннях музейнага паказу на тэму 85-годдзя вызваленчага пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Таксама госці семінара былі запрошаны наведаць экспазіцыю “Беларусь непераможная” і новую экспазіцыю Музея гісторыі беларускага кіно.