Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці
Музей быў адкрыты ў 2012 г. у якасці філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. На сённяшні момант – гэта адзін з інфармацыйных, прэзентацыйных і камунікацыйных цэнтраў краіны, месца збору, вывучэння і захоўвання матэрыялаў па гісторыі Рэспублікі Беларусь.
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці – адзін з самых маладых і тэхналагічных музеяў краіны. Ён уваходзіць у структуру Нацыянальнага гістарычнага музея і з’яўляецца важным інфармацыйным, прэзентацыйным і камунікацыйным цэнтрам Беларусі.
Экспазіцыя музея адкрыта для наведвальнікаў са жніўня 2012 г. Яна ахоплівае перыяд сучаснай гісторыі Рэспублікі Беларусь, і прысвечана палітычнаму, эканамічнаму, навуковаму, культурнаму і спартыўнаму жыццю краіны. Збор музея складае каля 4 тыс. адзінак захоўвання, 800 з якіх прадстаўлены ў экспазіцыі.
Тэл.: +375 (17) 322-06-97
Адрас: 220030, Мінск, вул. К. Маркса, 38 (пад’езд № 4, уваход з вул. Кірава)
Час працы:
Панядзелак – пятніца: 10.00–18.00 (каса да 17.30)
Субота: 10.00–17.00 (каса да 16.30)
Выходны: нядзеля
Кошт уваходных білетаў:
Для дарослых – 8 бел. руб.
Для пенсіянераў – 4 бел. руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 4 руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі – 6 бел.руб
Бясплатны ўваход у музей:
- удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам;
- ваеннаслужачым тэрміновай службы;
- інвалідам І і ІІ груп;
- дзецям дашкольнага ўзросту, дзецям-сіратам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-інтэрнатах;
- супрацоўнікам музеяў Рэспублікі Беларусь.
Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб вядзе:
Марачкоўскі Дзмітрый Уладзіміравіч, загадчык філіяла “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці”
Час прыёму: другая серада месяца з 8: 00 да 13:00
Папярэдні запіс: (017) 322 06 97