Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

Музей прыроды і экалогіі 

Музей дзейнічае з 1983 г., з 2014 г. з’яўляецца філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя музея распавядае пра жывёльны і раслінны свет Беларусі, ахову акаляючага асяроддзя.

Экспазіцыя музея прысвечана прыродзе і экалогіі Рэспублікі Беларусь. Галоўнай мэтай музея з’яўляецца папулярызацыя навуковых і экалагічных ведаў, фарміраванне беражлівых адносін да прыроды. Прыцягваючы увагу грамадскасці да праблем навакольнага асяроддзя, мы падвышаем экалагічную культуру наведвальнікаў музея, актывізуем цікавасць да пытанняў аховы прыроды і захавання біялагічнай разнастайнасці Беларусі.

Тэл.: +375 17 363 96 33

Адрас: 220030, Мінск, вул. К.Маркса,12 (пастаянная экспазіцыя)

Час працы: 11.00–19.00

Часовыя экспазіцыі:

220029, Мінск, вул. М.Багдановіча, 9А

Час працы: 11.00–19.00

Кошт уваходных білетаў:
Для дарослых – 10 бел. руб.
Для пенсіянераў – 5 бел. руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 5 руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі – 7,5 бел.руб

Бясплатны ўваход у музей:

  • удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам;
  • ваеннаслужачым тэрміновай службы;
  • інвалідам І і ІІ груп;
  • дзецям дашкольнага ўзросту, дзецям-сіратам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-інтэрнатах;
  • супрацоўнікам музеяў Рэспублікі Беларусь.

Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб вядзе:
Куракевіч Ігар Аляксандравіч, загадчык філіяла “Музей прыроды і экалогіі”
Час прыёму: трэцяя серада месяца з 8: 00 да 13:00
Папярэдні запіс: (017) 363 96 33