Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры

Музей быў адкрыты ў 1990 г., з 2014 г. з’яўляецца філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Пастаянная экспазіцыя прысвечана гісторыі тэатральнага і музычнага мастацтва на беларускіх землях.
Экспазіцыя музея прысвечана такім тэмам, як вытокі тэатральнай і музычнай культуры на землях Беларусі, фарміраванне нацыянальнай прафесійнай тэатральнай і музычнай культуры ў XIX стагоддзі, тэатр і музыка Беларусі ў ХХ стагоддзі. Асноўную экспазіцыю дапаўняюць мемарыяльныя пакоі, прысвечаныя творчасці выдатных майстроў беларускай сцэны. У музеі пастаянна арганізуюцца разнастайныя выстаўкі, праводзяцца культурныя мерапрыемствы.
Тэл.: +375 (17) 326-26-67
Адрас: 220030, Мінск, зав. Музычны, 5
Час працы экспазіцыі: 11.00–19.00
Без выхадных
Кошт уваходных білетаў:
Для дарослых – 15 бел. руб.
Для пенсіянераў – 8 бел. руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 8 бел. руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі – 10 бел. руб.
Бясплатны ўваход у музей:
- удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам;
- ваеннаслужачым тэрміновай службы;
- інвалідам І і ІІ груп;
- дзецям дашкольнага ўзросту, дзецям-сіратам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-інтэрнатах;
- супрацоўнікам музеяў Рэспублікі Беларусь.
Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб вядзе:
Кучар Зінаіда Лявонцьеўна, загадчык філіяла “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры”
Час прыёму: чацвёртая серада месяца з 8: 00 да 13:00
Папярэдні запіс: 8 (017) 326 26 67