Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

Музей гісторыі беларускага кіно

Музей быў заснаваны ў 1966 г., філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з 2014 г. Дзейнасць музея засяроджваецца на прэзентацыі гісторыі беларускага кіно і кінамастацтва ў цэлым.

Музей гісторыі беларускага кіно – гэта ўнікальны культурна-асветніцкі і відовішчны цэнтр краіны, які захоўвае памяць пра значны пласт культуры Беларусі  – беларускі кінематограф і яго стваральнікаў, уключае ў сучасны культурны кантэкст лепшыя кіназ’явы мінулага, папулярызуе апошнія дасягненні айчынных кінамайстроў.

Тэл.: +375 (17) 397-86-75

Адрас: 220030, Мінск, вул. Свярдлова, 4

Час працы: 11.00–19.00 (каса да 18.30)

Кошт уваходных білетаў:
Для дарослых – 5 бел. руб.
Для пенсіянераў – 3 бел. руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі – 3 руб.
Для навучэнцаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі – 4 бел.руб
Наведванне інклюзіўнай праграмы для групы наведвальнікаў (ад 5 да 25 чалавек)
– 10 бел.руб. (за ўсю групу).

Індывідуальнае наведванне інклюзіўнай праграмы – бясплатна.
Бясплатны ўваход у музей:

  • удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам;
  • ваеннаслужачым тэрміновай службы;
  • інвалідам І і ІІ груп;
  • дзецям дашкольнага ўзросту, дзецям-сіратам і дзецям без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах, а таксама школах-інтэрнатах;
  • супрацоўнікам музеяў Рэспублікі Беларусь.

Асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб вядзе:
Себруковіч Вераніка Юр’еўна, загадчык філіяла “Музей гісторыі беларускага кіно”
Час прыёму: першая серада месяца з 16: 00 да 20:00
Папярэдні запіс: (017) 397 86 75