“Пояс Вітаўта”
“Пояс Вітаўта” – умоўная назва ўнікальнага паяснога гарнітура канца XIV – пачатку XV ст. Ён складаецца з 11 срэбных круглых пласцін, дэкараваных раслінным арнаментам, выявамі птушак і васіліскаў, спражкі з наканечнікам і 5 злучальных прамавугольных планак. Агульная вага паяснога гарнітура – 805,4 грам.
Ён быў выяўлены падчас раскопак каля в. Літва Маладзечанскага р-на ў 1990-я гг. Пояс занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей з наданнем 1-й катэгорыі каштоўнасці.