Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

Кампанія «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы»

З 16 верасня па 4 кастрычніка ў рэспубліцы стартуе інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія “З клопатам аб бяспецы малой Радзімы”. Мэта кампаніі – папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей сталага узросту.

Пенсіянеры – адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы, імкнучыся растлумачыць кожнаму пажылому чалавеку і ўцягнуць яго ў правядзенне маштабнай рэспубліканскай кампаніі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы».

У межах кампаніі запланавана шмат карыснага і цікавага. І, таксама, сустрэчы з жыхарамі ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, паштовых аддзяленнях, на рынках, аўтакрамах, дамах культуры і іншых аб’ектах, размешчаных у населеных пунктах, дзе ратавальнікі яшчэ раз нагадаюць аб правілах бяспекі, зробяць акцэнт на прычынах узнікнення надзвычайных сітуацый.

Ратавальнікі правядуць працу па маршруце руху гандлёвых аўтакрам праз праект «Аўталаўка бяспекі». Сумесна з актывістамі БМААСП і прадстаўнікамі зацікаўленых арганізацый яны паедуць у населеныя пункты, дзе ў месцах прыпынкаў перасовачных магазінаў разгорнуць інтэрактыўныя пляцоўкі, правядуць майстар-класы па аказанні першай дапамогі. Такім чынам, жыхары нават самых аддаленых куткоў не застануцца ў баку і змогуць паўдзельнічаць у мерапрыемствах, арганізаваных ратавальнікамі.

У сельскіх населеных пунктах і раённых цэнтрах на адкрытых пляцоўках пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі» для якіх ратавальнікі прадугледзелі мноства «зон актывацыі»: «Адкачай – не падкачай», «Пажарны шчыт», «Парушэнні ў доме», «Прынцып дзеяння вогнетушыцеля», «Жучкі-павукі», «Печкі-лавачкі», «Бяспечны электрык» і многія іншыя. Выпрабаваць сваю фізічную форму можна ў гульнях і эстафетах, даведацца шмат новага пра МНС – на выставе пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, прадэгуставаць смачную кашу – на палявой кухні, а праверыць якасць здароўя і навучыцца аказваць першую дапамогу – у зоне работнікаў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яркія ўражанні дададуць тэматычныя фотазоны, духавы аркестр і роставыя лялькі.

Канцэрты, шоу-праграмы, прыпеўкі бяспекі, конкурсы, віктарыны – гэта толькі невялікі пералік тых мерапрыемстваў, якія правядуць ратавальнікі з пажылымі грамадзянамі ў рамках кампаніі «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы».

Завершыцца кампанія шырокамаштабнымі мерапрыемствамі, прымеркаванымі да Дня пажылых людзей 1 кастрычніка.