Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Інтэрактыўныя гульні

Інтэрактыўная праграма “Таямніцы старых лістоў”.

Аднойчы ў музеі былі знойдзены лісты розных эпох, і ўсе яны былі напісаны на палях бітваў. Тры лісты, у якіх схавана вельмі шмат таямніц.
Даследчыкі высветлілі, што ўсе яны звязаны з прадметамі ў залах музея. Толькі самыя ўважлівыя і дапытлівыя змогуць іх разгадаць.
Запрашаем на інтэрактыўную праграму “Таямніцы старых лістоў” у Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.
вул. К.Маркса, 12
Тэл. для даведак: 365-48-27

Інтэрактыўная гульня “Не шукаючы, не знойдзеш”

Гульня разлічана на дзяцей і дарослых, сямейнага наведвальніка – усіх тых, каму неабыякава гісторыя, каго цікавіць атмасфера пазнавальнай гульні і жаданне  з карысцю бавіць вольны час. Яна зроблена ў лепшых традыцыях інтэлектуальных квэстаў (Схватка, Encounter, DozoR, Мазгавы штурм). Экспанаты падкажуць адказы, і Вы самі зробіце для сябе важныя адкрыцці! Гульня – не пасіўная экскурсія, а інтэрактыўнае падарожжа па старонках гісторыі, дзе самі рэчы адкрыюць Вам свае таямніцы!

Для школьнікаў, навучэнцаў, студэнтаў. Працягласць гульні: 1–1,5 гадзіны

Кошт гульні: 10 рублёў