Філіялы
Дом-музей І з’езда РСДРП
Музей існуе з 1923 г., з 1992 г. – у якасці філіяла Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі (цяперашняга Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь). Экспазіцыя Дома-музея прэзентуе гісторыю з’езду расійскіх сацыял-дэмакратаў 1898 г., а таксама гісторыю губернскага Мінска на мяжы ХІХ і ХХ ст.
Тэл.: +375 (17) 390-68-47
Адрас: 220005, Мінск, пр-т Незалежнасці, 31а
Час працы: 11.00–19.00
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці
Музей быў адкрыты ў 2012 г. у якасці філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. На сённяшні момант – гэта адзін з інфармацыйных, прэзентацыйных і камунікацыйных цэнтраў краіны, месца збору, вывучэння і захоўвання матэрыялаў па гісторыі Рэспублікі Беларусь.
Тэл.: +375 (17) 322-06-97
Адрас: 220030, Мінск, вул. К. Маркса, 38 (пад’езд № 4, уваход з вул. Кірава)
Час працы:
Панядзелак – пятніца: 10.00–18.00 (каса да 17.30)
Субота: 10.00–17.00 (каса да 16.30)
Выходны: нядзеля
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
Музей быў адкрыты ў 1990 г., з 2014 г. з’яўляецца філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Пастаянная экспазіцыя прысвечана гісторыі тэатральнага і музычнага мастацтва на беларускіх землях.
Тэл.: +375 (17) 365-07-69
Адрас: 220030, Мінск, зав. Музычны, 5
Час працы экспазіцыі: 11.00–19.00
Без выхадных
Музей прыроды і экалогіі
Музей дзейнічае з 1983 г., з 2014 г. з’яўляецца філіялам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя музея распавядае пра жывёльны і раслінны свет Беларусі, ахову акаляючага асяроддзя.
Тэл.: +375 17 249 90 09
Адрас: 220030, Мінск, вул. К.Маркса,12 (пастаянная экспазіцыя)
Час працы: 11.00–19.00
Часовыя экспазіцыі:
220029, Мінск, вул. М.Багдановіча, 9А
Час працы: 11.00–19.00
Музей гісторыі беларускага кіно
Музей быў заснаваны ў 1966 г., філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь з 2014 г. Дзейнасць музея засяроджваецца на прэзентацыі гісторыі беларускага кіно і кінамастацтва ў цэлым.
Тэл.: +375 (17) 397-86-75
Адрас: 220030, Мінск, вул. Свярдлова, 4
Час працы: 11.00–19.00 (каса да 18.30)