Зіхатлівае сузор’е цывілізацый: культурная спадчына нацыянальных музеяў краін ШАС
З 27 жніўня па 16 лістапада Нацыянальны гістарычны музей прымае ўдзел у часовай экспазіцыі ў Нацыянальным музеі Кітая (г. Пекін) «Зіхатлівае сузор’е цывілізацый: культурная спадчына нацыянальных музеяў краін ШАС».
Прывітальнае слова на адкрыцці выставы прамовілі дырэктар Нацыянальнага музея Кітая Ло Вэнлі (Luo Wenli) і намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Вольга Уладзіміраўна Галаско.



