Выставачны праект Нацыянальнага музея Рэспублікі Татарстан «Жывая ніць традыцый»
З 25 ліпеня па 25 жніўня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь дзейнічае выстава «Жывая ніць традыцый». Нацыянальны музей Рэспублікі Татарстан прадставіць культурную спадчыну народаў Татарстана, нацыянальныя касцюмы і вырабы народных промыслаў.
Аснову выставачнага праекта складаюць вырабы сучасных майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Рэспублікі Татарстан: узоры скураной мазаікі, ткацтва, вышыўкі, карункапляцення, мастацкай керамікі, ювелірныя вырабы. Упершыню за межамі Татарстана і Расіі будзе экспанавацца вышытая мапа Рэспублікі Татарстан, створаная ў 2023 годзе ў рамках Года нацыянальных культур і традыцый.
Дзякуючы выставе можна пазнаёміцца з багаццем Рэспублікі Татарстан, заключаным у вялізнай і разнастайнай культурнай спадчыне народаў, якія жывуць на яго тэрыторыі.