Выставачны праект «Качавы побыт калмыкаў»
13 лістапада 2025 года ў 16.00 у рамках міжнароднага супрацоўніцтва з Нацыянальным музеем Калмыкіі імя М.М. Пальмава ў сектары «Гасцёўня Уладзіслава Галубка» Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта «Качавы побыт калмыкаў».
Выстава «Качавы побыт калмыкаў» – гэта не проста экспазіцыя, а жывая эстафета часу, якая адкрывае новыя гарызонты культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Калмыкіяй. Выставачны праект уяўляе сабой яшчэ адзін важны крок на шляху да ўзаемаразумення і глыбокага вывучэння ўнікальнага мінулага калмыцкага народа.
Гасцей выставы чакае захапляльная вандроўка ў свет старажытнай цывілізацыі качэўнікаў Вялікага стэпу. У центры экспазіцыі – фрагмент калмыцкай юрты, традыцыйнага сімвала качавога жыцця. Наведвальнікі змогуць паглыбіцца ў атмасферу «ішкя гер» (лямцавага дому), пазнаёміцца з яго традыцыйным убранствам, бытавымі прыладамі і прадметамі рэлігійнага прызначэння.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены жывапісныя і графічныя работы сучасных калмыцкіх майстроў з фондаў Нацыянальнага музея Калмыкіі. Будыйская тэматыка, нацыянальны каларыт, бяскрайнія калмыцкія стэпы, адлюстраваныя на палотнах пейзажаў, і выявы калмыцкіх воінаў – удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года – усё гэта дазволіць гледачам адчуць дух і культуру калмыцкага народа.
Гэтая выстава з’яўляецца працягам шматгадовых традыцый міжнароднага культурнага абмену і служыць умацаванню сувязей паміж нашымі краінамі. Для таго, каб паглыбіцца ў культуру калмыцкага народа, выстава будзе дапоўнена «Времен связующая нить» і «Этнаграфічны калейдаскоп».
