Выстава “Птушкі ў горадзе”
31 ліпеня 2025 года ў выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі пачынае працу часовая экспазіцыя з фондавых калекцый “Птушкі ў горадзе”.
На часовай экспазіцыі Вы зможаце пазнаеміцца з захапляльным светам птушак нашай краіны.
Птушкі – дзіўныя істоты, якія насяляюць нашы лясы, палі, поймы рэк і ахвотна пасяляюцца побач з людзьмі. Яны маюць эфектную афарбоўку, хораша спяваюць, незвычайна актыўныя і энергічныя. Птушкі значна ажыўляюць і ўпрыгожваюць прыроду, разам з тым яны з’яўляюцца неад’емнай часткай прыродных экасістэм.
Птушкі ў горадзе, без перабольшання, ёсць паўсюль. У любым месцы, у любы час дня, у любую пару года іх можна пачуць і ўбачыць. Адаптуючыся да новых гарадскіх рэалій, птушкі не губляюць і сваё карыснае для нас прызначэнне.
У нашыя дні птушкі мігруюць у вялікія гарады ў пошуках новых магчымасцяў для пражытка.
На часовай экспазіцыі Вы зможаце ўбачыць чучалы такіх птушак як: звычайная рудахвостка, сойка, берасцянка і інш. Таксама Вы зможаце пазнаеміцца з асаблівасцямі жыцця птушак побач з чалавекам і даведацца як чалавек можа ім дапамагчы.
Мэтай часовай экспазіцыі з’яўляецца знаёмства з жыццем птушак побач з чалавекам, а таксама фарміравання беражлівага стаўлення да іх.
