Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Выстава экзатычных жывёлаў «Рэптыліўм»

27 красавіка 2025 года ў выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі пачынае працу часовая экспазіцыя экзатычных жывёлаў «Рэптыліўм».

У экспазіцыі Вы зможаце назіраць за насельнікамі джунгляў і пустыняў, захапляцца іх грацыёзнасцю, убачыць яркіх прадстаўнікоў халаднакроўных: каралеўскі пітон, насаты полаз Буланжэ, гібрыд маісавага полаза і малочнай змяі Кэмбэла, цяхаскі полаз, каралеўская гандураская змяя, імператарскі ўдаў і шмат іншага.

Таксама на часовай экспазіцыі будзе прадстаўлена разнастайнасць павукоў птушкаедаў, скарпіёны, плямістыя эўблефары, рагатая жаба Кранвэла, ну і вядома, упершыню прадстаўлены, дзівосны маісавы полаз без лускі.

Разнастайнасць прадстаўнікоў Азіі, Афрыкі і Амерыкі – незвыйчайныя істоты, якія адрозніваюцца адзін ад аднаго памерамі, формай, колерам скуры, ладам жыцця, а таксама асяроддзем пражывання – здзівяць Вас сваёй разнастайнасцю.

Выстава зацікавіць як дарослых, так і дзяцей. Для маленькіх наведвальнікаў будзе арганізавана інтэрактыўная зона.