Запіс па тэлефоне +375 (17) 374-83-22

Выстава да юбілею народнай артысткі Беларусі Галіны Кліменцьеўны Макаравай

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пачынае працу выстава да юбілею народнай артысткі Беларусі Галіны Кліменцьеўны Макаравай.
Галіна Кліменцьеўна нарадзілася 27 снежня 1919 г. Скончыла студыю Беларускага тэатра імя Я.Купалы (1938), у якім і працавала. Упершыню мела вялікі поспех у 1954 у ролі Марыі Кірылаўны («Выбачайце, калі ласка!»).
З 1958 г. пачала здымацца ў кіно. Яе першай зорнай роляй стала роля Аляксандры Громавай у фільме С. Мікаэля «Удовы». Здымалася ў мастацкіх фільмах: «Белыя росы» (1983), «Мама, я жывы» (1985), «Куды ідзеш, салдат? » (1985), «Сем дзён надзеі» (1988).
На экспазіцыі будуць прадстаўлены асабістыя рэчы артысткі, афішы, праграмы, фотаздымкі сцэн да спектакляў і кінапраектаў, у якіх здымалася Г.К. Макарава. Экспанаты прадстаўлены з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.