Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Ноч музеяў-2025

17 мая 2025 года, напярэдадні Міжнароднага дня музеяў, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь традыцыйна далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Ноч музеяў-2025”. У 80-годдзе Вялікай Перамогі яна пройдзе пад назваю “Крылы часу”.
На працягу гісторыі беларускі народ захоўвае памяць аб важных падзеях мінулага, зберагае сямейныя традыцыі і з асаблівым клопатам перадае нашчадкам багатую духоўную і матэрыяльную спадчыну.
17 мая запрашаем разам на “крылах часу” здзейсніць падарожжа па беларускай гісторыі, каб адкрыць для сябе яе невядомыя старонкі.
Паспрабаваць сябе ў ролі “першабытнага мастака” або знаўцы сярэднявечных гульняў можна на экспазіцыі “Беларусь ад вытокаў па XVII стагоддзе”. У той жа экспазіцыйнай прасторы не забудзьцеся зазірнуць у майстэрню па вырабу кафлі ці дапамагчы кнігадрукару ў яго важнай працы.
Адчуць атмасферу кірмашоў і гандлёвых вуліц можна на праекце “Ярмарка цудаў”. Тут вас чакаюць творчыя заданні, а таксама знаёмства з самабытным светам гарадскога гандлю.
На выставе “1000 рарытэтаў Беларусі ”Я Вам пішу…” Вам прадставіцца магчымасць акунуцца ў чароўны свет вінтажнай творчасці і зрабіць непаўторную паштоўку сваімі рукамі.
На працягу стагоддзяў Беларусь не аднойчы станавілася арэнай баявых дзеянняў. Праявы мужнасці і гераізму сталі неад’емнай часткай нашай гісторыі. У гэтым вы пераканаецеся ў рамках выставачнага праекта “Беларусь адзіная і непераможная. Тры вайны”. Шэраг актыўнасцеў дапамогуць праявіць сваю кемлівасць, логіку і стратэгічныя здольнасці.
Але нягледзячы на самыя цяжкія старонкі нашай гісторыі, беларусы захавалі сваю самабытнасць, працавітасць, мірны характар і таленавітасць. Свае творчыя здольнасці прапануем раскрыць на музычнай пляцоўцы ў конкурсах “Музыка ў асобах”, “Забытыя радкі”, “Ваеннае кіно” і іншых.
Адчуем хараство і глыбіню беларускай гісторыі разам з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь!
Дата і час правядзення: 17.05.2024, 17.00-23.00.