Национальный исторический музей Республики Беларусь

Для людзей са слабым зрокам
Запіс па тэлефоне

Фотавыстава «Экзотыка Беларусі: прырода»

23 мая 2025 года ў Музеі прыроды і экалогіі пачынае працу фотавыстава «Экзотыка Беларусі: прырода».

Выставачная экспазіцыя прымеркавана да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя, які адзначаецца 5 чэрвеня. Гэты дзень нагадвае нам пра важнасць абароны нашай планеты і аб’ядноўвае для сумесных намаганняў па вырашэнні экалагічных праблем.

Беларусь – краіна, якая валодае ўнікальнай прыроднай прыгажосцю і разнастайнасцю.

Краіна славіцца сваімі нацыянальнымі паркамі, такімі як Белавежская пушча, Браслаўскія азёры, Прыпяцкі і Нарачанскі. Яны гуляюць важную ролю ў захаванні прыроднай разнастайнасці краіны і з’яўляюцца папулярнымі месцамі для адпачынку і турызму.  Беларусь багатая воднымі рэсурсамі, сярод якіх незвычайнае возера Усая, на якім размешчаны востраў у форме сэрца, возера Сіньша з самым доўгім паўвостравам у краіне, рака Лошніца, контуры якой нагадваюць тэрыторыю нашай краіны.

Менавіта для тых аматараў прыроды, якія не страцілі здольнасць здзіўляцца, а таксама для гасцей горада Мінска, і створана гэтая фотавыстава. Здымкі вяліся ў розных кутках Беларусі, аднак, перавага аддавалася мясцінам, найменш закранутым цывілізацыяй-нацыянальным паркам, запаведнікам і заказнікам.

 На выставе будуць прадстаўлены фотаработы Сяргея Плыткевіча. Сяргей Плыткевіч – падарожнік, журналіст, дырэктар выдавецтва «Рыфтур», рэспубліканскага фонду «Планета без межаў», заснавальнік краязнаўчага партала «Планета Беларусь», працаваў у газетах «Беларускі ўніверсітэт», «Чырвоная змена», «Народная газета», у 1994 годзе стаў сузаснавальнікам спецыялізаванай газеты «Турызм і адпачынак», доўгі час быў яе кіраўніком, восем гадоў узначальваў Рэспубліканскі творчы саюз «Фотамастацтва».

Прырода Беларусі – гэта сапраўдны скарб, які неабходна берагчы і абараняць. Мы запрашаем усіх адкрыць для сябе яе ўнікальнасць і прыгажосць.