Часовая выстава «Навагодняя паштоўка»
З 2 снежня ў галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь пачынае працу выстава «Навагодняя паштоўка». Праект прадстаўляе павялічаныя копіі паштовак пач. ХХ ст. з калекцыі даследчыка, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне», аўтара праекта «У пошуках страчанага» Уладзіміра Ліхадзедава.
Выстава «Навагодняя паштоўка» дазволіць апынуцца ўнутры каляднай паштоўкі, акунуцца ў атмасферу цудаў, радасці і падорыць магчымасць зрабіць яркія маляўнічыя фотаздымкі.
Выстава працягне працу да 3 лютага 2025 г.
Уваход на выставу па квітку ў музей.
Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12
штодзённа: з 11.00 да 19.00
даведкі па тэл. 8 (017) 374 83 22